7 траўня 2024, aўторак, 5:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўстралійцы злавілі старажытную акулу з 300 зубамі

3
Аўстралійцы злавілі старажытную акулу з 300 зубамі

Аўстралійскія рыбакі вылавілі рэдкую рыбу, якая адносіцца да старажытнага віду плашчаносных акул.

Пра гэта паведамляе News.com.au, піша Lenta.ru.

«Вельмі страшнае стварэнне. Дакладна не з тых, якія варта паказваць сваім дзеткам перад сном», - адзначыў адзін са злавіўшых акулу рыбакоў.

Вывучыўшы ўлоў, рыбакі высветлілі, што даўжыня цела акулы складае блізу двух метраў. У яе пашчы аўстралійцы налічылі 300 зубоў, размешчаных у 25 шэрагаў.

Са слоў прадстаўніка Асацыяцыі рыбаловаў паўднёва-ўсходу краіны (South East Trawl Fishing Association) Саймана Баага (Simon Boag), гэта першы выпадак, калі старажытную акулу вылавілі ў водах ля берагоў Аўстраліі.

Плашчаносная акула была ўпершыню выяўленая нямецкім іхтыёлагам Людвігам Дадэрлайнам (Ludvig Doderlein) падчас наведвання Японіі ў 1879-1881 гадах. Рыба жыве на глыбіні 600-1000 метраў у трапічных і ўмераных водах ў Атлантычным і Ціхім акіянах. Асновай рацыёну з'яўляюцца кальмары. Для чалавека «жывы выкапень» не ўяўляе небяспекі. Акула размнажаецца цэлы год, з'яўляецца жывародзячай, цяжарнасць доўжыцца тры з паловай гады.

Узнік гэты від прыкладна за 95 мільёнаў гадоў таму. Рыба выглядае як мешанка змеі, вугра і акулы (за ўвесь тэрмін існавання віду знешні від яго прадстаўнікоў практычна не змяніўся).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках