7 траўня 2024, aўторак, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Усе зачыненыя крамы ОМА аднавілі працу

Усе зачыненыя крамы ОМА аднавілі працу

Усе 8 крам ОМА, дзейнасць якіх была прыпыненая Міністэрствам гандлю Беларусі, ужо вярнуліся да працы.

Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе ведамства.

"Праверкі гандлёвых аб'ектаў паказалі, што ўсе выяўленыя раней парушэнні выпраўленыя, а новыя - не дапускаюцца", - сказалі ў Міністэрстве гандлю.

Нагадаем, Міністэрства гандлю Беларусі з 11 студзеня прыпыніла працу васьмі крам сеткі ОМА, размешчаных у Менску, Віцебску, Гомелі, Горадні, Лідзе, Жлобіне і Магілёве.

Праверкамі былі выяўленыя факты рэалізацыі будаўнічых матэрыялаў з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці, невыканання асартыментных пералікаў тавараў, прадстаўлення няпоўнай інфармацыі аб таварах, у тым ліку яе адсутнасці на расейскай або беларускай мове, парушэнні парадку выкарыстання вымяральных прыбораў, прадстаўлення скідак на асобныя вырабы. Акрамя таго, знайшлі пацверджанне выкладзеныя ў неаднаразовых зваротах грамадзян факты больш высокіх рознічных цэн на тавары, чым былі на 18 снежня 2014 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках