7 траўня 2024, aўторак, 7:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя нойме 2600 паліцыянтаў для барацьбы з тэрорам

1
Францыя нойме 2600 паліцыянтаў для барацьбы з тэрорам

Французскія праваахоўныя органы будуць лепш абсталяваныя зброяй і сродкамі абароны.

Таксама дадаткова запросяць на працу 2600 супрацоўнікаў для барацьбы з тэрарыстычнай пагрозай. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр краіны Мануэль Вальс, паведамляе BBC.

Прэм'ер паабяцаў вылучыць на барацьбу з тэрарызмам 425 мільёнаў еўра на працягу трох гадоў у якасці адказу на серыю тэрарыстычных нападаў у Парыжы, у выніку якіх загінулі 17 чалавек.

Вальс таксама паведаміў, што будуць пашыраныя паўнамоцтвы выведвальных службаў, у тым ліку аблегчана працэдура атрымання дазволаў на праслухоўванне тэлефонных перамоваў падазраваных у падрыхтоўцы тэрактаў.

Пад пастаянным маніторынгам спецслужбаў будуць знаходзіцца блізу 3000 чалавек - якія пражываюць як на французскай тэрыторыі, так і за мяжой, калі ў іх ёсць сувязі з Францыяй.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках