6 траўня 2024, панядзелак, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабарончы цэнтр у Магілёве - пад пагрозай закрыцця

1
Праваабарончы цэнтр у Магілёве - пад пагрозай закрыцця

Галоўная ўправа юстыцыі аблвыканкаму вынесла папярэджанне Магілёўскаму праваабарончаму цэнтру за адсутнасць юрыдычнага адрасу.

У верасні 2014 галоўная ўправа юстыцыі Магілёўскага аблвыканкама накіравала ў абласны суд пазоў з просьбай прыпыніць на тры месяцы дзейнасць МПЦ праз адсутнасць у яго юрыдычнага адрасу, паведамляе БелаПАН.

1 кастрычніка кіраўніцтва МПЦ заявіла аб укладанні дамовы на атрыманне юрыдычнага адрасу.

4 лістапада суд наважыў спыніць справу, паколькі знікла падстава для пазову.

Аднак у хуткім часе, пасля прадстаўлення юрыдычнага адрасу магілёўскім праваабаронцам, арэндадаўца - прыватны прадпрымальнік - разарваў з імі дамоўныя стасункі. МПЦ зноў пазбавіўся юрыдычнага адрасу.

"Папярэджанне ад управы юстыцыі пагражае тым, што рушыць услед новы пазоў у суд аб прыпыненні дзейнасці", - паведаміў старшыня праўлення МПЦ Барыс Бухель.

З ягоных слоў, прычынай разрыву дамоўных стасункаў стаў ціск з боку ўладаў на жонку арэндадаўцы, якая таксама з'яўляецца прадпрымальніцай. "На самага арэндадаўцу не нападаюць - там дужы мужык, але знайшлі слабае звяно - ягоную жонку", - сказаў Бухель.

Магілёўскія праваабаронцы збіраюцца абскардзіць папярэджанне і падшукваюць новае памяшканне для атрымання юрыдычнага адрасу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках