6 траўня 2024, панядзелак, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі жаўнер абараніўся ад лазерных вінтовак з дапамогай рысу

7
Кітайскі жаўнер абараніўся ад лазерных вінтовак з дапамогай рысу

Кіраўніцтва Народна-вызваленчага войска Кітая выкрыла ў махлярстве жаўнера, які паказаў высокі вынік падчас манеўраў.

Пра гэта паведамляе The South China Morning Post, піша Lenta.ru.

Вайскоўца, якога на вучэннях празвалі супермэнам, ні разу не «паранілі» лазеры «варожых» вінтовак. Як высветлілася пазней, лазерныя прамяні не «бачылі» жаўнера, бо ён прыляпіў збожжа рысу да сэнсару на сваёй форме. Такім чынам, датчыкі не зафіксавалі ніводнага трапляння.

Паводле інфармацыі выдання, гэты інцыдэнт прымусіў кіраўніцтва шэньянскай вайсковай акругі перагледзець падыход да арганізацыі манеўраў. З гэтага часу перамога ці параза будзе залічвацца на падставе колькасці выяўленых недапрацовак, звязаных з тактыкай, рыштункам і іншымі аспектамі вучэнняў.

Народна-вызваленчае войска Кітая - самае вялікае колькасна ў свеце. У ім служаць больш за два мільёны вайскоўцаў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках