7 траўня 2024, aўторак, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіеў патрабуе ад Масквы растлумачыць канцэнтрацыю войскаў

8
Кіеў патрабуе ад Масквы растлумачыць канцэнтрацыю войскаў

Расея павінна на працягу 48 гадзін патлумачыць канцэнтрацыю войскаў на мяжы з Украінай.

Украіна звярнулася да Расейскай Федэрацыі з патрабаваннем паведаміць мэты, раёны вядзення ваеннай дзейнасці кантынгентам, размешчаным уздоўж дзяржаўнай мяжы. Пра гэта гаворыцца ў каментары спікера МЗС Украіны Яўгена Перабійніса, піша "Лiга.нет".

"Паводле інфармацыі кампетэнтных органаў, Расейская Федэрацыя засяродзіла ўздоўж расейска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы больш за 50 тысяч расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў стане поўнай баявой гатоўнасці, разгарнула ў непасрэднай блізкасці да тэрыторыі Украіны ўзбраенне і вайсковую тэхніку, якая раней не дыслакавалася ў памежных раёнах РФ", - гаворыцца ў дакуменце.

Са слоў Перабійніса, правядзенне гэтых і іншых мерапрыемстваў ваеннай дзейнасці з нявызначанымі задачамі выклікае натуральны неспакой ва Украіне, супярэчыць міжнародным абавязацельствам расейскага боку, у тым ліку ў кантэксце Менскіх дамоўленасцей, а таксама падрывае міжнародныя намаганні, накіраваныя на дээскалацыю сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Адзначаецца, што Украіна пачала працэдуру кансультацый што да вайсковай дзейнасці Расейскай Федэрацыі.

"20 студзеня [Украіна] звярнулася па адпаведным канале сувязі АБСЕ да Расейскай Федэрацыі з патрабаваннем афіцыйна паведаміць мэты, раёны правядзення РФ названай вайсковай дзейнасці, дату яе завяршэння, а таксама найменне, падпарадкаванасць, колькасць і тыпы фарміраванняў і частак, якія бяруць у ёй удзел . Аўтаматычна гэты запыт разышоўся па сетцы АБСЕ ўсім дзяржавам-удзельніцам", - заявіў Перабійніс.

З ягоных слоў, згодна з Венскім дакументам, Расея абавязаная даць адпаведныя тлумачэнні на працягу 48 гадзін з моманту атрымання запыту, то бок 22 студзеня.

"Украіна пакідае за сабой права, у выпадку паступлення нездавальняючага адказу, патрабаваць двухбаковых кансультацый або шматбаковую сустрэчу дзяржаў-удзельніц Венскага дакумента пад кіраўніцтвам дзейнага старшыні АБСЕ", - дадалі ў МЗС Украіны.

Раней паведамлялася, што Расея павялічвае сваю вайсковую прысутнасць на ўсходзе Украіны і ў памежных раёнах. Учора былі зафіксаваныя тры батальёны-тактычныя групы ў раёне Каменск-Шахцінскі (пункт пропуску Ізварын) і адзін артылерыйскі дывізіён у раёне н.п. Мірны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках