6 траўня 2024, панядзелак, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія мытнікі канфіскавалі $3000 у расейца

10
Берасцейскія мытнікі канфіскавалі $3000 у расейца

Супрацоўнікі Берасцейскай мытні 19 студзеня выявілі незадэклараваную замежную валюту ў беспрацоўнага грамадзяніна Расеі.

Ён ехаў цягніком Варшава - Масква праз пункт мытнага афармлення "Берасце-Цэнтральны", піша БелаПАН.

43-гадовы пасажыр цягніка заявіў супрацоўніку мытні аб наяўнасці пры сабе 10 тысяч даляраў ЗША, правоз якіх дапускаецца без пісьмовага дэкларавання. Аднак пры правядзенні аперацый мытнага кантролю ў купэ вагона сярод асабістых рэчаў расейца акрамя заяўленай сумы было выяўлена яшчэ 2850 даляраў ЗША, якія перавышалі ўсталяваны эквівалент і падлягалі дэклараванню.

Згодна з заканадаўствам Мытнага саюза пры адначасовым перамяшчэнні праз мяжу грашовых сродкаў у эквіваленце больш за 10 тысяч даляраў ЗША ўся сума падлягае дэклараванню ў пісьмовым выглядзе шляхам падачы пасажырскай мытнай дэкларацыі, а таксама дэкларацыі гатоўкі, з парадкам запаўнення якіх можна азнаёміцца на сайце Дзяржаўнага мытнага камітэта ў рубрыцы "Падарожнікам".

У сувязі з парушэннем парадку перамяшчэння праз мяжу грашовых сродкаў 2850 даляраў ЗША канфіскаваныя да пастановы суда. У дачыненні да грамадзяніна Расеі распачаты адміністрацыйны працэс.

Як адзначылі ў прэс-групе Берасцейскай мытні, з пачатку гэтага года гэта першы выяўлены выпадак спробы незаконнага перамяшчэння праз мяжу замежнай валюты.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках