7 траўня 2024, aўторак, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Бялкоўскі: Пуціну далі дзве аплявухі

19
Станіслаў Бялкоўскі: Пуціну далі дзве аплявухі

Узмацненне эскалацыі канфлікту ў Данбасе было справакаванае дзвюма "аплявухамі", якія прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін атрымаў ад Захаду.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю "Обозревателю" выказаў расейскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі.

Як растлумачыў эксперт, "Уладзімір Пуцін рэагуе на тыя імпульсы, якія ён атрымлівае ад Захаду". Так, "калі ён спадзяецца, што ён вось-вось выйдзе на простыя перамовы з лідарамі Захаду, у першую чаргу, з Баракам Абамай і Ангелай Меркель, пра лёсы постсавецкай прасторы і свету наогул, ён памяншае рыторыку і ўзровень падтрымкі дестабілізацыйных працэсаў паміж Расеяй і Украінай".

Разам з тым у студзені гэтага года расейскі лідар "атрымаў дзве аплявухі" ад Захаду, - сказаў Бялкоўскі.

"Першая - скасаванне, фактычна праз ініцыятыву Нямеччыны, саміту ў Астане, у выніку чаго Пуцін апынуўся без прасторы дыялогу з заходнімі лідарамі і ўмацаваў свой статус ізгоя ў сучасным свеце, якога больш за ўсё ён хоча пазбегнуць. А другая аплявуха - Пуціна не запрасілі на 70-годдзе вызвалення Асвенцыма. Гэта для яго было вельмі важная падзея - дзесяць гадоў таму, на 60-годдзе вызвалення Асвенцыма Пуцін быў не проста раўнапраўным удзельнікам, але галоўнай зоркай гэтага мерапрыемства", - распавёў ён.

Зыходзячы з гэтага, "заканамерны адказ" прэзідэнта Расеі заключаецца ў "пагаршэнні эскалацыі ў Данецкай і Луганскай абласцях". "Чым яшчэ ён можа гандляваць? Ён можа гандляваць вайной і мірам. Такім чынам ён пасылае мэсэдж: хлопцы, добра вы ставіцеся да мяне ці дрэнна, прыстойны я чалавек ці ізгой, але без мяне мір усталяваць не атрымаецца. І я вам гэта ў чарговы раз дакажу", - заўважыў Бялкоўскі.

Нагадаем, 19 студзеня СНБА заявіў аб перасячэнні дзяржаўнай мяжы Украіны дзвюмабатальённа-тактычнымі групамі ўзброеных сіл РФ, у цяперашні час уздоўж усёй "лініі фронту" на ўсходзе краіны назіраецца актывізацыя баявых дзеянняў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках