28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куды знікаюць імпартныя лекі?

29
Куды знікаюць імпартныя лекі?

Пацыенты і аптэкары чакаюць новыя партыі таблетак і мазяў, а пастаўшчыкі - размарозку коштаў.

Чытачы пачалі паведамляць у рэдакцыю «Комсомольской правды в Беларуси» аб праблемах, якія ўзніклі з купляй лекаў. Вось толькі пару прыкладаў. Аляксандра шукала ў аптэках імпартную мазь для вачэй, але даведалася, што рэгістрацыя прэпарата ў Беларусі скончылася і прадаўжацца не будзе. У даведцы аптэк паведамілі, што больш танных аналагаў зараз у продажы няма, пастаўкі - чакаюцца.

Валянціна не змагла знайсці прызначаныя для дзіцяці прэпараты ад кашлю замежнай вытворчасці, у аптэцы параілі: «Не губляйце часу, бярыце мукалцін».

У аптэцы здзівіліся, калі на просьбу даць імпартны аналаг беларускіх лекаў паведамілі: «Мы дзяржаўная аптэка, у нас толькі айчынныя прэпараты». Раней у аптэках суседнічалі лекі розных вытворцаў.

- Хутчэй за ўсё, мелася на ўвазе, што на дадзены момант імпартнага прэпарата няма ў наяўнасці, - супакоілі ў РУП «Белфармацыя». - Каб у дзяржаптэках прадаваліся толькі беларускія прэпараты - такога быць не можа.

Чуткі, што беларускія лекі выцесняць імпарт, з'явіліся ў мінулым годзе. Маўляў, кампаніям будуць адмаўляць у рэгістрацыі прэпарата, калі ў нас выпускаецца аналаг. Намеснік міністра аховы здароўя Валерый Шаўчук запэўніў, што такога быць не можа, гэта супярэчыць заканадаўству. Зараз у Міністэрстве аховы здароўя кажуць, што адсутнасць нейкіх лекаў у аптэках - з'ява часовая і незвычайная. Рэдкі выпадак, калі да новай пастаўкі прэпараты з папярэдняй партыі раскупленыя.

Але забарону на рост коштаў на лекі ў аптэках Міністэрства аховы здароўя не скасоўвала. Можа, пастаўшчыкам проста нявыгадна ўвозіць іх у Беларусь? Прадстаўнікі фармацэўтычных кампаній, якія пастаўляюць лекі, вельмі неахвотна каментуюць сітуацыю. Тыя, з кім удалося пагутарыць, прызнаюць: сапраўды, у сувязі з замарозкай цэн пастаўкі прыйшлося прыпыніць. У аптэках распрадаюцца рэшткі, а пастаўшчыкі чакаюць, спадзеючыся, што забарону ўсё ж скасуюць. «Для нас цяперашняе стрымліванне коштаў - большая праблема, чым 50% беларускіх лекаў у асартыменце аптэк у бліжэйшай перспектыве», - сказаў адзін з суразмоўцаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках