6 траўня 2024, панядзелак, 16:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва адкрые ў Беларусі чатыры візавыя цэнтры

1
Літва адкрые ў Беларусі чатыры візавыя цэнтры

У Менску літоўскі візавы цэнтр пачаў працу 19 студзеня.

У Беларусі ў студзені адкрыюць чатыры візавыя цэнтры Літвы. Пра гэта паведамілі БелТА ў амбасадзе Літвы ў Беларусі.

У Менску літоўскі візавы цэнтр пачаў працу 19 студзеня. У Гародні такі цэнтр адкрыецца 22 студзеня, Гомелі - 26 студзеня, Берасці - 29 студзеня.

Такім чынам, хадайніцтва на выдачу шэнгенскіх віз для пераезду ў Літву і Грэцыю разам з пацвярджальнымі дакументамі можна будзе падаваць у візавы цэнтр у месцы жыхарства. Папярэдняя рэгістрацыя для наведвання візавага цэнтра не патрэбная. За паслугі візавага цэнтра заяўнік плаціць адпаведны сервісны збор у беларускіх рублях.

Разам з тым, грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць дазвол на часовае або сталае пражыванне ў Беларусі, у пытаннях выдачы шэнгенскіх віз могуць і далей звяртацца ў Амбасаду Літвы ў Беларусі. Падача дакументаў на выдачу шэнгенскіх віз у амбасадзе ажыццяўляецца толькі праз папярэднюю рэгістрацыю. Пры гэтым сямейнікі (жонкі, непаўналетнія дзеці, у тым ліку прыёмныя) грамадзян Літвы або ЕЗ (Еўрапейскай эканамічнай прасторы і Швейцарыі), асобы, старэйшыя за 65 гадоў і асобы, якія маюць пасведчанне інваліда, дакументы на выдачу шэнгенскіх віз у амбасаду могуць падаваць без папярэдняй рэгістрацыі .

Хадайніцтвы і пацвярджальныя дакументы на выдачу нацыянальных (доўгатэрміновых) віз тыпу D прымаюцца толькі ў амбасадзе без папярэдняй рэгістрацыі ў любы прыёмны дзень з 9.00 да 12.00.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках