6 траўня 2024, панядзелак, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фільмы жахаў дапамагаюць спаліць лішнія калорыі

6
Фільмы жахаў дапамагаюць спаліць лішнія калорыі

Прагляд якасных «жахаў» дапамагае спаліць лішнія калорыі, высветлілі брытанскія навукоўцы.

Яны паказалі групе добраахвотнікаў 10 фільмаў жаху - як новыя, так і якія сталі класікай кінамастацтва, інфармуе АиФ.

Падчас сеансаў ва ўдзельнікаў эксперыменту вымяралі частату сэрцабіцця, колькасць ўдыхальнага кіслароду і выдыхальнага вуглякіслага газу і іншыя паказчыкі. Высветлілася, што падчас прагляду жахаў арганізм траціць на траціну больш энергіі.

Паводле вынікаў эксперыменту самым эфектыўным у расходзе калорый названы фільм «Ззянне» Стэнлі Кубрыка. За праглядам гэтага фільма спальваецца блізу 184 кілакалорый - амаль столькі ж, колькі за паўгадзінны шпацыр. Далей месцы размеркаваліся так:

«Сківіцы» - 161 ккал;
«Выгнанне д'ябла» - 158 ккал;
«Чужы» - 152 ккал;
«Піла» - 133 ккал;
«Кашмар на вуліцы Вязаў» - 118 ккал;
«Паранармальная з'ява» - 111 ккал;
«Тэхаская разня бензапілой» - 107 ккал;
«Ведзьма з Блэр: курсавая з таго свету» - 105 ккал;
«Рэпартаж» - 101 ккал.

Феномен дзеяння жахаў заснаваны на тым, што праз перажываны стрэс пульс пачашчаецца, кроў рухаецца хутчэй, адбываецца выкід адрэналіну, пагаршаецца апетыт, паскараецца метабалізм.

Фота: Shutterstock.com

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках