7 траўня 2024, aўторак, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэал» будзе плаціць 16-гадоваму футбалісту больш за €2 мільёны

7

Нарвежскі футбаліст Марцін Эдэгор будзе зарабляць у мадрыдскім «Рэале» 2,25 мільёна еўра ў год.

Паводле інфармацыі Spiegel Online, спартсмэн, які выступае за нарвежскі «Стрэмсгодсэт», у хуткім часе падпіша кантракт з гішпанскім клубам, паведамляе Lenta.ru.

Пагадненне будзе дзейнічаць да лета 2018 года. Пры гэтым у далейшым гадавы аклад 16-гадовага паўабаронцы можа вырасці да 6,8 мільёна еўра.

Футбаліст будзе трэніравацца з асноўнай камандай «Рэала», але гульнявы час атрымае толькі ў маладзёжцы, якую ўзначальвае чэмпіён свету Зінедзін Зыдан. Акрамя таго, працу ў Рэале атрымае бацька Эдэгора.

Марцін Эдэгор лічыцца адным з самых перспектыўных гульцоў. Ён стаў самым маладым футбалістам у гісторыі, якія згулялі ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы. У кастрычніку 2014-га ва ўзросце 15 гадоў і 300 дзён ён выйшаў на поле ў складзе зборнай Нарвегіі ў матчы з Балгарыяй. У гэтым сезоне нарвежскага чэмпіянату паўабаронца правёў 23 матчы і забіў пяць мячоў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках