2 траўня 2024, Чацвер, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: Расея перакідвае ў Данбас новыя танкі і артылерыю

24
Генеральны сакратар NATO: Расея перакідвае ў Данбас новыя танкі і артылерыю

Колькасць вайсковай тэхнікі РФ на ўсходзе Украіны рэзка ўзрасла.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. З ягоных слоў, прыток цяжкага узбраенняў з Расеі на ўсход Украіны апошнім часам павялічыўся. Пра гэта ён паведаміў у сераду, 21 студзеня, у Брусэлі, паведамляе Deutsche Welle са спасылкай на агенцтва AFP.

Са слоў Столтэнбэрга, РФ шматкроць перакідвалі вайсковую тэхніку праз мяжу і назад. Аднак апошнім часам «мы сталі сведкамі павелічэння колькасці расейскай тэхнікі на ўсходзе Украіны - танкаў, артылерыі, бронемашын і сучасных сістэм СПА», заявіў генеральны сакратар NATO.

Пры гэтым кіраўнік альянсу не ўдакладніў інфармацыю аб колькасці расейскіх вайскоўцаў у Данбасе. «Мы не будзем удавацца ў канкрэтныя лічбы і колькасці», - адзначыў Столтэнбэрг. Пры гэтым ён дадаў, што «расейская вайсковая прысутнасць не садзейнічае мірнаму ўрэгуляванню шляхам перамоваў».

Раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, што на тэрыторыі яго краіны знаходзяцца больш за 9000 расейскіх жаўнераў, а таксама больш за 500 танкаў, цяжкіх гармат і бронетранспарцёраў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках