2 траўня 2024, Чацвер, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна святкуе Дзень саборнасці

Украіна святкуе Дзень саборнасці

Штогод 22 студзеня ўкраінскі народ святкуе гадавіну аб'яднання УНР і ЗУНР.

Украінская Народная Рэспубліка была створана ў студзені 1918 года, паведамляе УНН.

У гэты ж час на тэрыторыі, якая раней ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі, утварылася Заходне-Украінская Народная Рэспубліка. Лідэры новых дзяржаў сустрэліся для вызначэння умоў будучага ўз'яднання 22 студзеня 1919 г. Гэта падзея і паклала пачатак святкавання Дня саборнасці Украіны. Фармальна гэты акт не увасобіўся ў стварэнне незалежнай дзяржавы, аднак ён стаў першым крокам да гэтай гістарычнай падзеі, якая адбылася ўжо ў 1991 годзе з распадам СССР.

У сучаснай Украіне значэнне Дня саборнасці не змянілася. Падчас афіцыйных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню саборнасці Украіны, кіраўнікі дзяржавы адзначаюць важнасць адзінства ўкраінскіх зямель, якое неабходна захоўваць і надалей, не паддаючыся на перакананне ў ментальных адрозненнях украінцаў Усходу і Захаду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках