2 траўня 2024, Чацвер, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венесуэле ўводзяць тры валютныя рынкі

8
У Венесуэле ўводзяць тры валютныя рынкі

Афіцыйны курс даляра будзе па-ранейшаму зафіксаваны на ўзроўні 6,3 балівара. Ён у дзесяткі разоў адрозніваецца ад курсу «чорнага рынку».

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура абвясціў у сераду аб стварэнні ў краіне адзінай валютнай сістэмы, якая складаецца з трох абменных рынкаў для розных патрэб дзяржавы і прыватных асоб, у тым ліку з'яўленне біржы, паведамляе «Прайм».

Са слоў Мадуры, афіцыйны курс даляра будзе па-ранейшаму зафіксаваны на ўзроўні 6,3 балівара для разлікаў за харчаванне і паслугі аховы здароўя. Таксама будзе функцыянаваць сістэма Sicad-1, прызначаная для набыцця валюты імпарцёрамі па ільготным курсе.

Пры гэтым сістэма Sicad-2, дзе заяўкі на куплю валюты маглі рабіць усе фізічныя асобы, пераўтворыцца фактычна ў біржу. «Гэта будзе новая сістэма, у таргах якой могуць удзельнічаць як дзяржаўны, так і прыватны сектар, працаваць яна будзе праз сістэму дзяржаўных і прыватных біржаў», - заявіў Мадура ў эфіры дзяржаўнай тэлевізіі, выступаючы перад парламентам са справаздачай.

Пры гэтым прэзідэнт падкрэсліў, што функцыянаванне трох валютных рынкаў у Венесуэле будзе насіць часовы, пераходны характар да паляпшэння сітуацыі ў эканоміцы краіны.

Апошняе дзесяцігоддзе ў Венесуэле дзейнічалі строгія абмежаванні на куплю і продаж валюты фізічнымі і юрыдычнымі асобамі. Фактычна свабодна абмяняць балівары і атрымаць даляры паводле афіцыйнага курсу фізічнай асобе было немагчыма, а юрыдычныя асобы былі вымушаныя выкарыстоўваць складаную сістэму куплі валюты на аўкцыёнах. Афіцыйны курс даляра пры гэтым у дзесяткі разоў адрозніваецца ад курсу «чорнага рынку».

Фота: EPA

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках