2 траўня 2024, Чацвер, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы развіталіся з Анатолем Грыцкевічам

Беларусы развіталіся з Анатолем Грыцкевічам

Цырымонія развітання з гісторыкам Анатолем Грыцкевічам прайшла ў Касцёле святых Сымона і Алены ў Менску.

Людзі прыйшлі з бел-чырвона-белымі кветкамі, са свечкамі. Сярод іншых прысутнічаюць прадстаўнікі Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, «Таварыства беларускай мовы», паведамляе «Радыё Свабода».

Адбыліся дзве памінальныя імшы - па грэка-каталіцкаму і рымска-каталіцкаму абрадам. Прадстаўнікі грэка-каталіцкай царквы зачыталі ліст апостальскага нунцыя ў Беларусі Клаўдзіё Гуджэроці аб увекавечанні памяці Анатоля Грыцкевіча.

Айцец Сяргей Гаек і ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, якія адслужылі імшу, казалі таксама пра тую даследчую і навуковую дзейнасць Анатоля Грыцкевіча, пра яго заслугі перад народам Беларусі, а таксама пра яго дзейнасць на ніве хрысціянства, развіцця духоўнасці і веры.

Прысутнічала шмат вядомых людзей: Анатоль Сідарэвіч, Валянцін Голубеў, былы намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі і многія іншыя.

Як сказаў айцец Сяргей Гаек, пасля імшы труну зноў адкрыюць для развітання. Потым яе вынесуць з касцёла і перавязуць у менскі крэматорый. Сёння вечарам памінальная малітва адбудзецца ў Грэка-каталіцкім цэнтры на вуліцы Арджанікідзэ ў Менску.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках