2 траўня 2024, Чацвер, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Завiруха-2015» касуецца: няма трасы, спонсараў і снегу

1
«Завiруха-2015» касуецца: няма трасы, спонсараў і снегу

Гонкі ў гэтым годзе пастанавілі не праводзіць.

Днямі ў рэдакцыю прыйшоў ліст аб тым, што штогадовыя міжнародныя спаборніцтвы ў зімовых тыпах ездавога спорту ў 2015 годзе праводзіцца не будуць: «Дзякуем усім, хто быў разам з намі ўсе гэтыя 4 гады, хто дапамагаў нам зрэалізаваць нашы планы і вар'яцкія ідэі. Мы спадзяемся, што ў наступным годзе поспех усміхнецца нам. І мы зробім пятую, юбілейную «Завiруху». Onliner.by даведаўся ў арганізатараў, чаму гонкі пастанавілі не праводзіць.

- Прычын некалькі. Найперш гэта звязана з варункамі надвор'я і эканамічнай сітуацыяй, а таксама з магчымасцю зарэзерваваць пляцоўку. Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі ў зімовых тыпах спорту «Раўбічы» нам трасу можа даць не раней 6-7 сакавіка, а ў гэты перыяд ужо можа быць досыць горача для спаборніцтваў. Плюс у іх менш за месяц да юніёрскага чэмпіянату свету ў біятлоне, а яшчэ не ўсё дароблена ў рэканструкцыі, - тлумачыць старшыня ГА «Клуб Паўночных ездавых сабак» і арганізатар «Завірухі» Вольга Ведзянеева. - Праблема і з фінансамі: партнёры і спонсары пакуль не гатовыя нам дапамагчы.

- Можа, варта было б выбраць іншую пляцоўку?

- Такіх трас і тэхнічнага абсталявання, як у Раўбічах, у Беларусі больш няма. Ды і вялікая частка спартоўцаў хоча спаборнічаць менавіта там. Мы ўпэўненыя, што ў наступным годзе поспех усміхнецца нам і юбілейная, 5-я «Завіруха» адбудзецца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках