2 траўня 2024, Чацвер, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гендырэктар будаўнічай фірмы падмануў «Бабушкину крынку» на мільярд рублёў

9
Гендырэктар будаўнічай фірмы падмануў «Бабушкину крынку» на мільярд рублёў

У Магілёве выставілі абвінавачванне былому гендырэктару ТАА «Сэрвіс Тэк Кампанія» ў асабліва буйным махлярстве ў дачыненні да ААТ «Бабушкина крынка».

Раней ён таксама падазраваўся ў падмане абласной дзіцячай лякарні.

Паводле звестак следства, гендырэктар, які з'яўляецца жыхаром Быхава, у якасці генпадрадчыка выйграў тэндэр і ўклаў з Магілёўскай абласной дзіцячай лякарняй дамову на выкананне генпадрадных будаўніча-мантажных работ. Установа аховы здароўя, выконваючы ўмовы дамовы, пералічыла на разліковы рахунак кампаніі ў якасці авансу 125 млн рублёў, якія і былі выкрадзеныя.

Як паведамілі БелаПАН ва УСК Магілёўскай вобласці, падчас расследавання крымінальнай справы паводле факта махлярства ў дачыненні да маёмасці Магілёўскай абласной дзіцячай лякарні ў распараджэнні следства апынуліся матэрыялы аб здзяйсненні абвінавачаным дзеянняў, якія прычынілі шкоду ў асабліва буйным памеры ААТ «Бабушкина крынка».

«Выкарыстоўваючы такую ж злачынную схему, як і з Магілёўскай абласной дзіцячай лякарняй, абвінавачаны падаў у ААТ «Бабушкина крынка» загадзя падробленыя дакументы аб магчымасці выканання будаўнічых работ, на падставе якіх выйграў тэндэр і ўклаў дамову падраду ў рэканструкцыі цэха сухіх малочных прадуктаў з устаноўкай газагенератараў у галоўным вытворчым корпусе», - сказала афіцыйная прадстаўніца УСК Аксана Салянюк.

З яе слоў, у адпаведнасці з умовамі дамовы будаўнічага падраду ААТ «Бабушкина крынка» пералічыла на разліковы рахунак ТАА «Сэрвіс Тэк Кампанія» грашовыя сродкі ў памеры 1 млрд рублёў. Аднак абвінавачваны прынятыя на сябе абавязацельствы не выканаў, а грашовыя сродкі скраў.

Дзеянні жыхара Быхава кваліфікаваныя паводле часткі 4 артыкула 209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры). У дачыненні да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках