2 траўня 2024, Чацвер, 6:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Curiosity знайшоў на Марсе «статую кошкі»

14

На атрыманай фатаграфіі з кратэра Гейла дзіўным выглядае не толькі камень, размешчаны ў цэнтры здымка.

Марсаход Curiosity зрабіў цікавы здымак каменя, які нагадвае старажытную статую кошкі, паведамляе партал Opposing Views. Гэтае «адкрыццё» здзейснілі астраномы-аматары, якія праглядалі фатаграфіі, атрыманыя з Curiosity і якія знаходзяцца ў адкрытым доступе, піша "Корреспондент".

Варта адзначыць, што на атрыманай фатаграфіі з кратэра Гейла дзіўным выглядае не толькі камень, размешчаны ў цэнтры здымка. Ззаду яго знаходзіцца невялікі камень, які некаторым можа здацца падобным на іншую істоту меншага памеру.

Аднак навукоўцы скептычна ставяцца да гэтай знаходкі. Яны тлумачаць гэта тым, што чалавечы мозг пастаянна спрабуе вызначыць падобныя і знаёмыя аб'екты вакол нас:

«Вельмі часта можна сустрэць людзей, якія бачаць неіснуючыя на самай справе аб'екты. Складанасць працы чалавечага мозгу мае асаблівае значэнне пры распазнаванні твараў, таму калі мы бачым толькі частку прыкмет, якія маглі б нагадваць пра будову твару, наш мозг аўтаматычна дабудоўвае поўную карцінку, і ў канчатковым выніку нам здаецца, што мы бачым сапраўдны твар», - кажа Кан Лі, навуковы супрацоўнік Універсітэта Таронта.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках