2 траўня 2024, Чацвер, 7:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шымон Перэс раскрыў сакрэт даўгалецця

5
Шымон Перэс раскрыў сакрэт даўгалецця

Былы прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс раскрыў сакрэт даўгалецця.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости». 91-гадовы палітык, які лічыўся самым пажылым кіраўніком дзяржавы, распавёў, што трэба шмат працаваць, марыць і аддаваць перавагу сумленнасці над багаццем.

Перэс адзначыў, што ён заўсёды чымсьці заняты. «Рэкамендую наогул не браць адпачынкаў. Самае цікавае ў жыцці - гэта праца», - заявіў палітык. Былы прэзідэнт дадаў, што неабходна параўноўваць свае мары з рэальнымі дасягненнямі - «пакуль першых больш, чым другіх, вы маладыя».

Шымон Перэс стаў прэзідэнтам Ізраіля ў 2007 годзе ва ўзросце 84 гадоў. 24 ліпеня 2014 года ён пакінуў свой пост. Раней двойчы займаў пасаду прэм'ер-міністра краіны і тройчы міністра замежных спраў. Пасля заканчэння прэзідэнцкага тэрміну, Перэс афіцыйных пасад ва ўрадзе Ізраіля не займаў, піша Lenta.ru.

Палітык нарадзіўся 2 жніўня 1923 у мястэчку Вішнева Навагрудскага ваяводства Польшчы (цяпер Менская вобласць Беларусі) у сям'і скупшчыка піламатэрыялаў і настаўніцы расейскай мовы. У 1934 годзе сям'я Перэс пераехала ў Палестыну.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках