2 траўня 2024, Чацвер, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гуляка: Некаторыя ксяндзы з Польшчы ў Беларусі займаюцца палітыкай

43
Гуляка: Некаторыя ксяндзы з Польшчы ў Беларусі займаюцца палітыкай

Упаўнаважаны ў справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка выступіў з абвінавачваннямі ў адрас ксяндзоў-замежнікаў.

На пасяджэнні, якое прысвечанае вынікам работы дзяржорганаў у справах рэлігіі і нацыянальнасцяў у 2014 годзе і задачам на 2015 год ён патлумачыў, за што ім забаранялі працаваць у Беларусі, піша БелТА.

"Некаторыя ксяндзы з Польшчы спрабуюць займацца палітыкай. Ім не падабаецца наша краіна, нашы законы, кіраўніцтва. У такіх выпадках мы не ўзгадняем падаўжэнне іх знаходжання ў нашай краіне. Мы не супраць запрашэння замежных святароў. Ні на праваслаўных, ні на каталіцкіх, ні на іншых храмах не павінны вісець замкі. Калі яны запатрабаваныя і патрэбныя святары, мы заўсёды гэта падтрымліваем. Але мы заўсёды падкрэсліваем, што яны павінны займацца тымі пытаннямі, для якіх іх запрасілі ў краіну, дзеля якіх яны ехалі і падпісвалі дамовы з рэлігійнымі аб'яднаннямі", - сказаў Леанід Гуляка.

Упаўнаважаны паведаміў, што ў 491 прыходзе Рымска-каталіцкай царквы (РКЦ) у Беларусі служаць больш за 430 святароў, з якіх 113 - замежныя грамадзяне, як правіла з Польшчы. У 2005 годзе ў каталіцкіх храмах краіны служылі 202 замежнікі. Дзяржава арыентуе РКЦ на скарачэнне колькасці замежных святароў з улікам таго, што ў Беларусі дзейнічаюць 4 каталіцкія навучальныя ўстановы.

"Дарэчы, у Гарадзенскай семінарыі навучаюцца ўсяго толькі 27 чалавек, а ў Пінскай - 19. Прыём у 2014 годзе склаў 2 і 3 чалавекі адпаведна. Складваецца ўражанне, што кіраўніцтва Рымска-каталіцкай царквы не зацікаўленае ў падрыхтоўцы сваіх кадраў", - адзначыў Леанід Гуляка.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках