2 траўня 2024, Чацвер, 10:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка: На корце трэба забыць, што гуляеш з сяброўкай

16
Вікторыя Азаранка: На корце трэба забыць, што гуляеш з сяброўкай

Беларуская тэнісістка расказала пра асаблівасці апошняга матчу.

Пасля перамогі над Каралін Вазняцкі на "Australian Open" Вікторыя Азаранка заявіла карэспандэнту "Прессбола", што хоча захаваць набраны пераможны тэмп.

- Думаю, гэта быў вельмі добры матч. Якасць тэніса была высокай. Задаволеная стабільнасцю, якую прадэманстравала цягам усяго спаборніцтва. Хацелася б захаваць яе. Вядома, няма межаў дасканаласці. Радуе, што дадаю ад матчу да матчу. Трэба працягваць рабіць гэта. Я была нясеянай. З такім раскладам рыхтуюся згуляць з кожнай спаборніцай і проста паказаць усё, на што здольная. Ведала, што Каро выдатна правяла фініш мінулага года, і што мне трэба будзе палепшыць гульню і выкарыстоўваць шанцы. І ў мяне гэта атрымалася, - сказала яна.

- Спачуваеце сяброўцы?

- Гэта дзіўнае адчуванне. Табе трэба з ёй гуляць, але яна не перастае ад гэтага быць тваёй сяброўкай. Я думаю, на корце трэба пра гэта забываць. Пасля турніру мы павесялімся, не хвалюйцеся.

Фота: Robert Prezioso/Getty Images

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках