2 траўня 2024, Чацвер, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Коваль: Польшчы патрэбныя саюзнікі сярод прыхільнікаў санкцый супраць РФ

1
Павел Коваль: Польшчы патрэбныя саюзнікі сярод прыхільнікаў санкцый супраць РФ

Нельга дапусціць змякчэння санкцый ЕЗ супраць Расеі.

Пра гэта ў інтэрв'ю Polskie radio былы віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Павел Коваль.

Палітык крытычна ацэньвае польска-ўкраінскія стасункі, але выказвае надзею, што апошні візіт прэм'ер-міністра Эвы Копач у Кіеў зменіць гэтую сітуацыю. Коваль падкрэслівае, што ў перамовах аб будучыні Украіны голас Польшчы павінен быць гучным і прыкметным. Ён адзначыў, што пазіцыя Кіева, які выступае за «нармандскі фармат» гэтых перамоваў, не павінна ўплываць на пастановы Варшавы.

- У нас шлюб заключаны з Нямеччынай і Францыяй. Мы разам у Еўрапейскім звязам, у нас агульная палітыка. Калі ў нас ёсць прэтэнзіі, давайце выставім іх у Берліне, Лондане, Парыжы або ў Вашынгтоне - кажа Коваль.

Са слоў палітыка, лідары заходніх дзяржаў пагадзіліся на такі фармат перамоваў.

- Украіна пад ціскам і з аднаго, і з другога боку. Расейцы ціха нам кажуць, што цяпер будзе праводзіцца такая палітыка, каб не дапусціць Польшчы да стала перамоваў. Мы на самай справе ўжо ў працэсе свайго роду аксамітнай ізаляцыі. І нам не трэба пытацца ні ў Кіеве, ні ў іншай сталіцы пра тое, у чым наш інтарэс - падкрэсліў Коваль.

Паводле яго ацэнкі, на Захадзе ўсё больш прыкметнымі становяцца галасы аб тым, што палітыку ў дачыненні да Расеі варта змякчыць.

- У Еўрапейскім звязе ўсё мацнее група дзяржаў, якія хочуць змякчыць санкцыі ў дачыненні да Расеі. Польшча павінна ў гэтай сітуацыі шукаць саюзнікаў у Румыніі, Літве, ці ў Вялікай Брытаніі, гэта значыць, у краінах, якія з'яўляюцца прыхільнікамі абвастрэння санкцыяў у дачыненні да Расеі. Таму што для нас сігнал, што Расея не мяняе сваёй палітыкі, а мы змякчаем санкцыі, будзе азначаць сур'ёзныя праблемы - дадаў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках