2 траўня 2024, Чацвер, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цягам бліжэйшых дзён у Беларусі будзе туман і мокры снег з дажджом

Цягам бліжэйшых дзён у Беларусі будзе туман і мокры снег з дажджом

Сіноптыкі прагназуюць туман і мокры снег з дажджом у канцы гэтага і ў пачатку наступнага тыдня ў Беларусі.

У пятніцу на большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж). У многіх раёнах туман. Месцамі галалёд, наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ўночы мінус 3 - плюс 2°С, удзень 0 - плюс 4°С, піша БелаПАН.

У суботу на большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература на працягу сутак мінус 3 - плюс 4°С.

У нядзелю на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Месцамі туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература на працягу сутак мінус 3 - плюс 3°С, уночы па ўсходзе пры прасвятленнях мінус 4 - 7°С.

У панядзелак месцамі кароткачасовы снег, мокры снег. У асобных раёнах будуць адзначацца туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўночы 0 - мінус 7°С, пры прасвятленнях да мінус 9°С, удзень мінус 5 - плюс 1°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках