2 траўня 2024, Чацвер, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзервы Расеі скараціліся на $7 мільярдаў за тыдзень

5
Рэзервы Расеі скараціліся на $7 мільярдаў за тыдзень

За тыдзень з 9 да 16 студзеня золатавалютныя рэзервы Расеі скараціліся на 6,8 мільярда даляраў да 379,4 мільярда.

Адпаведная інфармацыя змяшчаецца ў матэрыялах Цэнтрабанка, піша Lenta.ru.

Паводле вынікаў снежня 2014 золатавалютныя рэзервы РФ абрынуліся на 33,42 мільярда даляраў. 25 снежня ЦБ растлумачыў, што рэзервы скарачаюцца праз выдачу банкам валютных крэдытаў. Прадстаўнік рэгулятара тады заяўляў, што грошы падаваліся на аўкцыёнах валютнага РЭПО, а таксама ў аперацыях «валютны своп». Гэтыя сродкі вернуцца ў рэзервы, бо былі выдадзеныя на зваротнай аснове, растлумачылі ў ЦБ. Акрамя таго, на скарачэнне рэзерваў паўплывала валютная пераацэнка праз умацаванне даляра ў дачыненні да еўра.

Раней, 23 снежня, стала вядома, што залаты запас Расеі вырас у лістападзе на 19 тон. Ён дасягнуў 1187,5 тоны - максімальны паказчык за апошнія 20 гадоў.

Міжнародныя рэзервы - высокаліквідныя замежныя актывы, якімі валодае Банк Расеі і ўрад. Яны складаюцца з замежнай валюты, спецыяльных правоў пазыкі, рэзервовай пазіцыі ў МВФ і залатога запасу. Цэнтрабанк выкарыстоўвае золатавалютныя рэзервы ў тым ліку і для інтэрвенцый, якія з'яўляюцца інструментам падтрымкі курсу рубля.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках