6 траўня 2024, панядзелак, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мексіканскія мастакі напісалі карціны ў бязважкасці

Мексіканскія мастакі напісалі карціны ў бязважкасці

Дзевяць мексіканскіх мастакоў намалявалі карціны ў бязважкасці.

Патрапіць у гэты стан ім дапамог візіт у Зорны гарадок, паведамляе ў пятніцу, 23 студзеня, РІА «Новости».

«Галоўнай мэтай нашага эксперыменту была спроба злучыць навуку з мастацтвам. Гэта была ініцыятыва саміх мастакоў стварыць творы мастацтва ў бязважкасці, у гэтым нам дапамагла амбасада і ўрад Расеі», - сказала генеральны дырэктар Нацыянальнага інстытута прыгожых мастацтваў Мексікі Марыя Гарсія Сепеда.

Пры наведванні Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў госці знаходзіліся на борце навучальнага самалёта, які ажыццяўляў так званы парабалічны палёт. Перад узлётам медыкі праверылі стан усіх удзельнікаў творчага эксперыменту. Падчас палёту мастакі дзевяціразова адчувалі бязважкасць, кожны раз перыядамі па 30 секунд.

У Мехіка пройдзе выстава работ, зробленых мастакамі ў палёце. На выставе будзе прадстаўлена 12 экспанатаў. «Гэта не толькі жывапіс, скульптура, гэта не традыцыйнае, а сучаснае мастацтва - рознага роду інсталяцыі», - паведаміла адна з удзельніц праекта Але дэ ла Пуэнтэ.

Яна ўдакладніла, што працы рабіліся не толькі ў бязважкасці, але і пасля заканчэння гэтага стану, на зямлі. Выстава пройдзе ў Расеі, Славеніі і ЗША.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках