6 траўня 2024, панядзелак, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў: Пуцін ставіць не на акупацыю Украіны

16
Портнікаў: Пуцін ставіць не на акупацыю Украіны

Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін назваў сустрэчу кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў у Берліне «Барадзіном».

Здзіўляцца не прыходзіцца - Сяргей Лаўроў адчайна абараняе пазіцыі свайго гаспадара, разумеючы, што любое цяперашняе супакаенне на Данбасе пазбавіць Уладзіміра Пуціна магчымасцяў шантажаваць свет, піша Віталь Портнікаў ў сваім блогу на партале «Обозреватель».

Мяркуючы са слоў украінскага міністра, бакі дамовіліся аб адводзе цяжкага ўзбраення з зоны канфлікту - і маскоўскі Рыбентроп нават паабяцаў прывезці для гэтага на сустрэчу кантактнай групы данбаскіх Квіслінгаў. Зрэшты, не вельмі на самай справе важна, хто з марыянетак будзе прадстаўляць агрэсара на гэтай сустрэчы - дрыжачы Захарчанка або палахлівы Пушылін. Бо пастанову па-за гэтымі набітымі хлуснёй лялькамі ўсё роўна прымае той, перад кім дае справаздачу Лаўроў. І вось тут пытанне - а навошта Пуціну адводзіць цяжкае ўзбраенне, калі ён яго як раз уводзіць?

Адказ просты: калі Пуцін зразумее, што вайна ў гэтым фармаце раздражняе Захад і адказам на яе можа стаць узмацненне санкцый супраць і так саслабелай эканомікі яго краіны. У гэтым выпадку ён вымушаны будзе зрабіць паўкроку назад. Якое-небудзь цяжкае ўзбраенне будзе адведзенае, наступіць зацішша, але пры гэтым мяжа Украіны застанецца пад кантролем бандытаў, а сама тэрыторыя працягне павольна апускацца ў пекла - зрэшты, разам з самой Расеяй. І магчымасць аднавіць вайсковыя дзеянні ў Пуціна застанецца - а яму патрэбна не вайна, яму патрэбна менавіта гэтая магчымасць.

Таму што Пуцін ставіць не на акупацыю Украіны, а на яе эканамічны крах. Менавіта таму ён хоча захоўваць нестабільнасць на Данбасе - каб не ішлі інвестыцыі, каб не праводзіліся рэформы, каб не спяшаліся з дапамогай, каб усе адкладалася «на потым», пасля вайны. А калі будзе гэта «пасля вайны» і ці будзе наогул - развязваць ужо Пуціну.

І гэта менавіта тая тэндэнцыя, якую мы - разам з Захадам - павінны пераламаць. Павінны будаваць краіну, нягледзячы на вайну. Павінны прыцягваць дапамогу і інвестыцыі, нягледзячы на вайну. Павінны праводзіць рэформы, нягледзячы на вайну. Павінны адгароджвацца ад гангрэны «народных рэспублік», нягледзячы на вайну.

Толькі ў гэтым выпадку Пуцін прайграе.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках