29 красавiка 2024, панядзелак, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура Украіны дапытала мільярдэра Ахметава

2
Генпракуратура Украіны дапытала мільярдэра Ахметава

Рынат Ахметаў праходзіць як сведка ў справе аб фінансаванні тэрарызму.

«Украінская праўда» са спасылкай на ўласную крыніцу паведаміла, што следчыя ГПУ дапыталі Рыната Ахметава ў межах крымінальнай справы аб фінансаванні тэрарызму і незаконных узброеных фармаванняў.

Паводле звестак выдання, следчыя дапытвалі мільярдэра 22 студзеня цягам шасці гадзін. У справе аб фінансаванні тэрарызму Ахметаў праходзіць як сведка.

Ахметава наважылі дапытаць пасля з'яўлення відэа з боку сепаратыстаў, дзе згадваецца ягонае імя, імя Наталлі Каралеўскай, а таксама Аляксандра Яфрэмава ў кантэксце іх фінансавання.

Гэта відэа далучанае да матэрыялаў крымінальнай справы.

12 студзеня старшы памочнік генпракурора Украіны Валерый Карпунцаў паведаміў, што ГПУ ініцыявала дасудовае расследаванне датычнасці Наталлі Каралеўскай і былога дэпутата ад Партыі рэгіёнаў Аляксандра Яфрэмава да фінансавання баевікоў на Данбасе.

У канцы снежня прадстаўнік прарасейскіх «казакоў» са Стаханава (Луганская вобласць) Павел Дрэмаў заявіў, што самаабвешчаны лідэр тэрарыстычнай ЛНР Ігар Платніцкі - стаўленік дзеючага дэпутата ад Апазіцыйнага блока Наталлі Каралеўскай.

У сваю чаргу дэпутатка Каралеўская датычнасць да вышэйшага кіраўніцтва тэрарыстычнай ЛНР адмаўляе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках