6 траўня 2024, панядзелак, 5:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Растваральнікавы» нафтатрэйдар павялічыў статутны фонд Абсалютбанка

«Растваральнікавы» нафтатрэйдар павялічыў статутны фонд Абсалютбанка

ЗАТ «Абсалютбанк» павялічыў статутны фонд на Br290 млрд з мэтай адпаведнасці патрабаванням Нацбанка аб велічыні нарматыўнага капіталу.

На 1 студзеня статутны фонд банка складае Br353,5 млрд, або блізу 25,3 млн еўра.

Дакапіталізацыя банка была праведзена Наваполацкім таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Інтэрсэрвіс», якая валодае 99,94% акцый «Абсалютбанка», паведамляе «Інтэрфакс».

Згодна з патрабаваннямі НБ РБ нарматыўны капітал банкаў на 1 студзеня 2015 года павінен складаць не менш за 25 млн еўра.

Цяпер «Абсалютбанк» разглядае магчымасць змены назвы банка і правядзенне рэбрэндынгу, а таксама не выключае прыцягнення замежнага стратэгічнага партнёра.

Канчатковымі бенефіцыярнымі ўласнікамі банка з'яўляюцца, акрамя «Інтэрсэрвіса», вядомыя беларускія бізнэсоўцы Аляксандр Шакуцін і Мікалай Варабей, якія валодаюць «Інтэрсэрвіс» на парытэтных пачатках (Н. Варабью належыць прыватнае турыстычнае-паляўнічае прадпрыемства «Чырвоны бор», якое, у сваю чаргу, валодае 50% акцый «Інтэрсэрвіса»).

Шакуцін, акрамя «Інтэрсэрвіса», мае ў Беларусі шэраг праектаў у галіне спецыялізаванага машынабудавання, з'яўляецца старшынёй савета дырэктараў ААТ «Амкадор». Гэта прадпрыемства - адзін з лідзіруючых у СНД вытворцаў камунальнай і спецыяльнай аўтатэхнікі.

«Інтэрсэрвіс» стаў уладальнікам больш за 99% акцый «Абсалютбанка» ў лістападзе 2014 года. На той момант банк быў адзіным з 31 банка рэспублікі, які фіксаваў страты.

Кампанія «Інтэрсэрвіс» з'яўляецца адным з найбуйнейшых беларускіх нафтатрэйдараў. Паводле звестак удзельнікаў рынка давальніцкай перапрацоўкі нафты ў Беларусі, у мінулыя гады кампанія перапрацоўвала на ААТ «Нафтан» 50-80 тыс. тон нафты ў месяц.

Публічную вядомасць «Інтэрсэрвіс» атрымаў у 2012 годзе як адзін з удзельнікаў скандалу з арганізаваным ў краіне «растваральным бізнэсам».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках