6 траўня 2024, панядзелак, 1:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штайнмаер: У Данбасе варочаюць «моцныя і бессаромныя» групоўкі, якім нельга патураць

8
Штайнмаер: У Данбасе варочаюць «моцныя і бессаромныя» групоўкі, якім нельга патураць

Міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў, што шакаваны ўжываннем сілы і гібеллю нявінных людзей у Данецку.

Такую заяву ён зрабіў увечары ў чацвер, 22 студзеня, падчас візіту ў Марока, паведамляе Deutsche Welle.

Штайнмаер падкрэсліў, што сярод бакоў канфлікту на Усходзе Украіны ёсць «моцныя і бессаромныя групоўкі, якія не зацікаўленыя ў дээскалацыі канфлікту і спыненні гвалту», дадаўшы, што перад імі «нельга адступаць».

Кіраўнік нямецкага МЗС у чарговы раз заклікаў усе бакі прытрымлівацца пагадненняў аб спыненні агню ў Данбасе. «Калі мы хочам выкарыстоўваць, магчыма, апошні шанец для палітычнага развязання, то не засталося шмат часу», - адзначыў ён.

Генеральны пракурор Украіны Віталь Ярэма ўчора заявіў, што ў выніку абстрэлу баевікамі тралейбуса ў Данецку загінулі 7 і параненыя яшчэ 9 чалавек.

Паводле справы аб абстрэле прыпынку ў Данецку распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 арт. 258 Крымінальнага кодэкса Ўкраіны («тэрарыстычны акт»). Ход расследавання знаходзіцца на асабістым кантролі пракурора Данецкай вобласці.

У пракуратуры таксама заявілі, што абстрэл вёўся з мінамёта, размешчанага ў жылым раёне горада, падкантрольным тэрарыстам. Прэм'ер Украіны Арсеній Яцанюк абвінаваціў у тым, што здарылася тэрарыстаў і РФ.

Фота: AP

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках