6 траўня 2024, панядзелак, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сорас назваў Расею мафіёзнай дзяржавай

13
Сорас назваў Расею мафіёзнай дзяржавай

Амерыканскі фінансіст і мільярдэр Джордж Сорас заявіў, што Расея «стала мафіёзнай дзяржавай».

Пра гэта ён сказаў падчас прыватнага прыёму на форуме ў Давосе, паведамляе РБК са спасылкай на The Wall Street Journal.

«У ёй [дзяржаве] кіраўнікі выкарыстоўваюць рэсурсы краіны для свайго ўзбагачэння і знаходжання ва ўладзе», - сказаў ён.

Сорас сказаў, што Расея цісне на Украіну і спрабуе такім чынам зрабіць сябе «стратэгічным супернікам Еўрапейскага звяза, прапаноўваючы замест вяршэнства закона альтэрнатыву, заснаваную на вяршэнстве сілы».

Таксама ён параўнаў сучасны расклад сілаў у Еўропе з тым, што было 25 гадоў, калі распаўся Савецкі Саюз. Крызіс еўра, са слоў Сораса, ператварыў Еўрапейскі звяз «з добраахвотнага аб'яднання суверэнных дзяржаў, гатовых перадаць частку сваёй незалежнасці дзеля агульнай справы, у нешта радыкальна новае. Цяпер яны выстраены як дачыненні паміж крэдыторамі і даўжнікамі, дзе ў даўжнікоў ёсць цяжкасці ў выкананні сваіх абавязацельстваў, а крэдыторы накладваюць умовы, якія ставяць даўжнікоў у яшчэ больш падпарадкаванае становішча», сказаў фінансіст.

Таксама Сорас заявіў, што для таго, каб пераламаць ход падзей, захаваць сваю незалежнасць і «пераканаць Расею адмовіцца ад агрэсіі», «больш дэмакратычная Украіна мае патрэбу ў фінансавай дапамозе ад Захаду», пераказвае The Wall Street Journal змест прамовы Сораса.

«Не толькі будучыня Украіны, але і будучыня самога Еўрапейскага звязу пастаўленая на карту. Я мяркую, што страта Украіны будзе велізарнай стратай для Еўропы і дазволіць Расеі падзяляць і панаваць», - дадаў ён.

Сорас не ў першы раз за апошні год выступае супраць Расеі. З рэзкай крытыкай прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ён выступаў і на мінулым форуме ў Давосе. «Уладзімір Пуцін дзейнічае праз слабасць: раней ён быў досыць папулярны, але ракіроўка паміж ім і Дзмітрыем Мядзведзевым [на пасадзе кіраўніка дзяржавы] павярнула насельніцтва Расеі супраць яго», - казаў ён. На думку Сораса, калі «Пуцін адчуў пагрозу, ён стаў больш рэпрэсіўным унутры краіны і больш агрэсіўным за мяжой», рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках