6 траўня 2024, панядзелак, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ФПБ скапіявала «вертыкаль» Лукашэнкі

20
ФПБ скапіявала «вертыкаль» Лукашэнкі

Прэзідыум Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі прыняў пастанову аб стварэнні новай службовай пазіцыі.

З гэтага часу ў кожнай вобласці і кожным раёне краіны будуць працаваць прадстаўнікі ФПБ.

Інфармацыю аб гэтай пастанове, атрыманую praca-by.info з неафіцыйных крыніц, пацвердзіла сакратарка намесніка старшыні ФПБ Алена Манкевіч.

Даведацца дэталі, прынамсі, у чым будуць палягаць функцыі новых супрацоўнікаў, і ў сувязі з чым узнікла неабходнасць пашыраць і без таго немалы штат Федэрацыі, журналістам не ўдалося праз вельмі шчыльны графік працы Алены Манкевіч: «на нарадзе», «на выездзе» , «у Міністэрстве працы», зноў «на нарадзе», «яна прыйшла і тут жа сышла», - на працягу трох дзён распавядала, нібы просячым голасам сакратарка ў адказ на неаднаразовыя спробы атрымаць каментар што да кадравай пастановы ФПБ.

На думку старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча, гэтая пастанова, відавочна, была навязаная ўладамі.

- Цяперашні старшыня Федэрацыі, як і папярэдні, несамастойны ў сваіх дзеяннях. Хутчэй за ўсё, ён выконвае каманду зверху, - мяркуе Генадзь Фядыніч. - На сённяшні дзень існуе цалкам дастатковае прадстаўніцтва Федэрацыі ў кожнай вобласці. Ёсць абласныя саветы, старшыні якіх, наколькі я ведаю, нават не абіраюцца, а прызначаюцца. Я практычна ўпэўнены, што людзі на новыя пасады прыйдуць не з нізоў, яны будуць не з рабочых. Гэтыя месцы прызначаныя для давераных людзей, магчыма, для былых БСРМаўцаў, супрацоўнікаў раённых і абласных адміністрацый. Можна меркаваць, што гэта звязана з перадвыбарнай кампаніяй. Але самае важнае ва ўсёй гэтай гісторыі, што аб гэтай пастанове нічога не ведаюць шараговыя сябры ФПБ, на чые ўзносы будуць утрымліваць гэтых новых супрацоўнікаў. А гэта ж больш за сто чалавек. У нас 118 раёнаў і 6 абласцей. Пры Ганчарыку (старшыня ФПБ з 1986 да 2001 г. - заўв. рэд.) прафсаюзы пералічвалі ў ФПБ 1,2 працэнта ўзносаў, максімум 2,4, і тое абураліся. Цяпер гэтая стаўка паднялася амаль да 7 адсоткаў.

Прафсаюзны лідэр мяркуе, што на новых супрацоўнікаў Федэрацыі будуць ускладзены кантралюючыя функцыі.

- Думаю, гэта будуць своеасаблівыя кантралёры або «прафсаюзныя ідэолагі». У любым выпадку, гэта рашэнне ніяк не паспрыяе паляпшэнню сітуацыі з правамі працоўных, - лічыць Генадзь Фядыніч.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках