6 траўня 2024, панядзелак, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Браніслаў Камароўскі: Нельга адбіраць ва Украіны надзею на ўваходжанне ў NATO

1
Браніслаў Камароўскі: Нельга адбіраць ва Украіны надзею на ўваходжанне ў NATO

Ніколі нельга казаць «ніколі».

Так польскі прэзідэнт Браніслаў Камароўскі ацаніў магчымасць Украіны стаць сябрам NATO, піша «Gazeta Wyborcza» (пераклад - charter97.org).

У інтэрв'ю для TVP Info Камароўскі заявіў, што нельга адбіраць ва Украіны надзею на ўваходжанне ў NATO, аднак цяжка сабе сёння ўявіць, што ўсе краіны-чальцы пагодзяцца.

«Нам удалося, але на трохі іншых умовах. Сёння Украіна несумненна не выканала б усіх гэтых умоў, не атрымала б згоды з боку ўсіх краін NATO, але гэта не падстава для таго, каб гаварыць ёй «ніколі», - падкрэсліў Камароўскі.

Ён заўважыў, што ў Расеі з'явіліся ўжо гіганцкія выдаткі ў сувязі з канфліктам ва Украіне. Праявай гэтага з'яўляецца абвешчаная расейскімі ўладамі карэкціроўка бюджэту і абмежаванне выдаткаў на зброю.

«Гэта павялічвае шанцы Украіны эфектыўна імкнуцца да інтэграцыі з заходнім светам», - сказаў прэзідэнт Польшчы.

Браніслаў Камароўскі таксама пракаментаваў пытанне польскай вайсковай падтрымкі для Украіны, нагадваючы, што Польшча з'яўляецца чальцом NATO і павінна гэта паважаць.

«Варта разгледзець сцэнары, якія могуць дапамагчы Украіне, не шкодзячы Польшчы», - дадаў Камароўскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках