6 траўня 2024, панядзелак, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Філіпінскіх валацугаў схавалі ад Папы Рымскага на элітным курорце

2
Філіпінскіх валацугаў схавалі ад Папы Рымскага на элітным курорце

Урад Філіпінаў размясціў 490 жабракоў і валацугаў на элітным курорце недалёка ад Манілы на час візіту Францішка.

Як піша The Guardian, гэты факт прызнала міністр сацзабеспячэння Каразон Саліман (Corazon Soliman), паведамляе Lenta.ru.

Пастанова філіпінскіх уладаў падвергнулася рэзкай крытыцы. Прынамсі, чалец палаты прадстаўнікоў Тэры Рыдан (Terry Ridon) ініцыяваў парламенцкае расследаванне паводле гэтага факту. «Папа хацеў бы ўбачыць Філіпіны без прыкрас. Давайце не будзем прыкідвацца перадавой краінай», - сказаў ён.

Саліман са свайго боку заявіла, што бяздомных вывезлі з Манілы не для таго, каб падмануць Папу. Паводле яе слоў, беднасць схаваць немагчыма, і першае, што ўбачыў ён па прызямленні, - прыбярэжныя халупы. Саліман патлумачыла, што пастанова схаваць беднякоў было прынятая дзеля іх уласнай бяспекі, паколькі ў гэтым раёне яны могуць «падвергнуцца дыскрымінацыі». У той жа час яна не ўдакладніла, чаму гэтыя пагрозы з'явіліся менавіта падчас візіту Папы Рымскага.

Кіраўніца ведамства таксама распавяла, што з 2014 года на Філіпінах для беднякоў была адчыненая праграма навучання, паводле якой ім тэрмінам да года прадстаўляецца бясплатнае жыллё. Са слоў міністра, гэтай праграмай скарысталіся ўжо дзве тысячы чалавек.

Папа Рымскі наведаў Філіпіны ў рамках свайго азіяцкага турнэ, якое пачалося 12 студзеня. На вуліцы Манілы, каб паглядзець на пропаведзь пантыфіка, у якой ён заклікаў да спагады да бедных, выйшлі каля шасці мільёнаў чалавек. На Філіпінах Папа прабыў з 15 да 19 студзеня.

Фота: Ted Aljibe/AFP

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках