6 траўня 2024, панядзелак, 5:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: кіламетровая чарга жадаючых здаць кроў для «кібаргаў»

26

Падзяліцца крывёй з параненымі "кібаргамі" з Данецкага аэрапорта ў донарскі пункт Днепрапятроўска прыйшлі сёння блізу трох тысяч жыхароў горада.

Паводле прыблізных ацэнак, блізу 3 тысяч жыхароў Днепрапятроўска сталі ў амаль кіламетровую чаргу ля донарскага пункта на тэрыторыі Днепрапятроўскай абласной клінічнай лякарні ім. Мечнікава, каб здаць 400 л крыві для параненых абаронцаў Данецкага аэрапорта, піша liga.net.

Са слоў медыкаў, людзі пачалі збірацца а 6:00 раніцы, нягледзячы на тое, што старт працэдуры забору крыві быў прызначаны на 10:00. Ва ўсіх жадаючых прыняць кроў медыкі не мелі тэхнічнай магчымасці, паведамляе Асацыяцыя маладых донараў Украіны.

Нагадаем, за апошні тыдзень у лякарні Днепрапятроўска паступіла больш за 100 параненых украінскіх вайскоўцаў з зоны АТА.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках