6 траўня 2024, панядзелак, 11:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркель прапануе Пуціну зону свабоднага гандлю «ад Лісабона да Уладзівастока»

28
Меркель прапануе Пуціну зону свабоднага гандлю «ад Лісабона да Уладзівастока»

Але толькі ў абмен на спыненне вайны ва Украіне.

Нямецкі ўрад і Еўразвяз могуць прапанаваць Расеі стварэнне шырокай зоны свабоднага гандлю ў выпадку вырашэння канфлікту ва Украіне, пацвердзіла ў пятніцу, 23 студзеня, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель у Фларэнцыі.

Пра гэта паведамляе DW.de са спасылкай на інфармагенцтва dpa.

Паводле яе слоў, перамовы паміж ЕЗ і Еўразійскім звязам цалкам магчымыя.

Напярэдадні канцлер, паводле інфармацыі нямецкага выдання Süddeutsche Zeitung, агучыла гэтую прапанову на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе і заявіла аб формуле зоны свабоднага гандлю "ад Лісабона да Уладзівастока". Яна нагадала, што гэтую ідэю калісьці падаў сам расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін.

"Гэта павінна быць, вядома, нашай мэтай. Я спадзяюся, што гэтыя магчымасці з'явяцца", - прыводзіць словы канцлера агенцтва dpa. У гэтым выпадку, верагодна, атрымаецца таксама вырашыць і спрэчныя моманты, якія ўзніклі праз асацыяцыю паміж Украінай і Еўразвязам, адзначыла Меркель. Але перадумовай для такіх перамоў, падкрэсліла яна, павіннае быць устанаўленне перамір'я ва Украіне.

Пры гэтым Меркель зноў цвёрда выказалася за прадаўжэнне санкцый супраць Расеі і папракнула Маскву ў парушэнні мірнага парадку, які панаваў ў Еўропе пасля Другой сусветнай вайны. Захоп і адчужэнне Крыма канцлер назвала "не проста анексіяй, але і парушэннем каштоўнасцей".

Віцэ-канцлер Нямеччыны Зігмар Габрыэль падтрымаў прапанову свайго партнёра ва ўрадавай кааліцыі Ангелы Меркель. На форуме ў Давосе ён таксама выказаўся за аналагічную формулу магчымага супрацоўніцтва з Расеяй.

Агульная эканамічная прастора паміж Еўропай і Расеяй, на думку нямецкага віцэ-канцлера і міністра эканомікі, можа ў доўгатэрміновай перспектыве пакласці канец "Ледніковаму перыяду" ў адносінах з Масквой. "Еўропа не павінная адмаўляцца ад еўрапейскай Расеі", - заявіў ён у пятніцу, 23 студзеня, у каментары інфармагенцтву dpa.

Паводле слоў віцэ-канцлера, нават калі зараз гэта здаецца нерэалістычным і расейскі бок да гэтага часу нічога не робіць для мірнага вырашэння канфлікту ва Украіне, "мы павінныя думаць пра дзень пасля завяршэння канфлікту".

"І мы нават зацікаўленыя ў эканамічна моцнай Расеі", - адзначыў Габрыэль. Ён дадаў, што Еўропа патрабуе цесных сувязей не толькі з ЗША, але і з Расеяй, калі хоча іграць у азіяцкай прасторы важную палітычную і эканамічную ролю. Віцэ-канцлер выказаў перакананне, што цяпер патрэбная "разумная падвойная стратэгія": прадаўжэнне санкцый, пакуль не пачнецца ажыццяўленне Менскага пратаколу, і ў той жа час прапанова Уладзіміру Пуціну аб надыходзячым больш шчыльным эканамічным супрацоўніцтве Расеі з Еўропай.

Усходні камітэт нямецкай эканомікі, у сваю чаргу, таксама станоўча ўспрыняў прапанову Меркель аб супрацоўніцтве паміж Еўразвязам і Еўразійскім эканамічным звязам на чале з Расеяй. "Ключавое пытанне на шляху да вырашэння цяперашняга крызісу ў тым, як вызваліць такія краіны як Украіна, Малдова і Грузія ад дылемы выбару паміж унутраным рынкам ЕЗ і з ініцыяваным Расеяй Еўразійскім эканамічным звязам", - заявіў старшыня камітэта Экгард Кордэс, паведамляе інфармагенцтва Reuters. На ягоную думку, зона свабоднага гандлю "ад Лісабона да Уладзівастока" магла б вырашыць гэтае пытанне.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках