6 траўня 2024, панядзелак, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Сарыюш-Вольскі: Расея рыхтуецца да большай агрэсіі

Яцэк Сарыюш-Вольскі: Расея рыхтуецца да большай агрэсіі

Мірныя перамовы выкарыстоўваюцца Расеяй як інструмент тэрытарыяльнай заваёвы.

Як паведамляе УНІАН, адпаведная заява Яцэка Сарыюш-Вольскага распаўсюджаная сёння ў Бруселі.

"На фоне эскалацыі баявых дзеянняў навіны аб прагрэсе, дасягнутым у Берліне падчас перамоў на ўзроўні міністраў адносна ўкраінскага крызісу, падобныя на пагрозу, а таксама на тое, што мірныя перамовы ў цяперашні час выкарыстоўваюцца Расеяй як інструмент тэрытарыяльнай заваёвы, каб прыдбаць час і прымусіць Украіну і Захад дамовіцца аб новых пагадненнях, змяняючы ўзгодненыя ў Менску, і нашкодзіць Украіне", - гаворыцца ў заяве.

Палітык перакананы, што рэальны прагрэс можа быць толькі тады, калі "Расея і справакаванае Расеяй насілле будзе спыненае". Ён таксама выказаў шкадаванне з нагоды гібелі нявінных грамадзянскіх людзей падчас цяперашняй эскалацыі баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны.

"Калі Расея хоча сур'ёзна ставіцца да свету, яна павінная рэалізаваць Менскія дамоўленасці, якія ўключаюць у сябе вывад усёй вайсковай тэхнікі і персаналу з Украіны, спыніць пастаўляць зброю тэрарыстам-баевікам, вярнуць ўраду Украіны кантроль за мяжой і вызваліць усіх закладнікаў, у тым ліку тых , якія ўтрымліваюцца ў Расеі, такіх як Надзея Саўчанка, якая з'яўляецца чальцом украінскага парламента і Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы", - заявіў Сарыюш-Вольскі.

Еўрапейскі народнік адзначыў, што "на фоне заяў адносна добрай волі Крамля мы з'яўляемся сведкамі ганебнай эскалацыі ўварвання і пашырэння прысутнасці расейскіх войскаў і сучаснага ўзбраення ва ўкраінскім Данбасе".

"Такая крывадушная палітыка павінная быць рашуча адхіленая можа разглядацца толькі як спроба Крамля абыйсці свае абавязацельствы паводле Менскага пагаднення і падрыхтавацца да большай агрэсіі. Пад прыкрыццём таго, што Расея памылкова называе мірнымі перамовамі, гэтая палітыка таксама накіраваная на далейшае ўзмацненне ціску на Украіну і на Захад адносна непрымальных канстытуцыйных саступак, падрываючы адзінства ўкраінскай дзяржавы", - сказаў Сарыюш-Вольскі.

Палітык таксама канстатаваў, што ўсё больш мірных жыхароў пакутуюць ад "расейскай агрэсіі і тэрарызму, які спансуе Расея". "У прыватнасці, мы разам з сем'ямі і сваякамі загінулых і параненых у Валнавасе і падчас абстрэлу тралейбуса ў Данецку. У гэтыя дні інтэнсіўных баёў нашыя думкі таксама разам з украінскімі салдатамі - кібаргамі", - дадаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках