7 траўня 2024, aўторак, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайцы не будуць будаваць другую паласу ў менскім аэрапорце

35
Кітайцы не будуць будаваць другую паласу ў менскім аэрапорце

Завяршыць будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы ў Нацыянальным аэрапорце Менск плануецца да канца 2018 года.

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар РУП "Нацыянальны аэрапорт Менск" Дзмітрый Мелікян, паведамляе БелТА.

"Калі канкрэтна, нам устаноўлены тэрмін да 7 лістапада", - удакладніў кіраўнік аэрапорта. Ён дадаў, што паводле плану, які зацвердзіў урад, у 2015 прадугледжана выкананне праекта.

"Я спадзяюся, што ў 2016 годзе мы пачнём яго рэалізацыі і пачнём будаўнічыя працы", - сказаў Дзмітрый Мелікян.

Генпадрадчыкам, паводле звестак гендырэктара, будзе беларуская арганізацыя.

"Дэ-юрэ я не магу пра гэта заявіць да таго часу, пакуль у нас на руках не будзе нарматыўнага прававога акта, які вызначае генпадрадную арганізацыю", - дадаў ён.

Раней меркавалася, што падрадчык, кітайская кампанія "Точмаш", пабудуе другую ўзлётна-пасадачную паласу да 2014 года. Разам з тым, праект так і не быў рэалізаваны. У выніку беларускія ўлады прынялі пастанову аб будаўніцтве ВПП уласнымі сіламі. Адпаведныя змены ў планах трэба будзе замацаваць дакументальна.

Як было агучана, каштарысны кошт будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы складае каля $300 млн. Кітайская бок прапаноўваў выканаць комплекс работ па ВПП за $1,2 млрд.

"Нам больш выгадна самім адшукаць уласныя рэсурсы і рэалізаваць гэты праект за як мага меншыя выдаткі. Тэхналагічна – што да абсталявання, машын і механізмаў - мы гатовы", - заявіў раней віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Калінін.

Паводле ацэнкі расейскай кампаніі "Ленаэропроект", узлётна-пасадачная паласа ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, якая існуе, можа гарантаваць бяспечны прыём і вылет паветраных судоў да 2018 года. Другая паласа патрэбная ў першую чаргу для забеспячэння рэзерву. Яна патрабуецца для таго, каб з часам правесці капрамонт першай. Гэта прадугледжвае закрыццё дзеючай паласы на працяглы перыяд. Новая ВПП будзе здольная прымаць усе цяпер існыя самалёты, уключаючы Airbus A380 - самы цяжкі ў свеце пасажырскі самалёт.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках