7 траўня 2024, aўторак, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Гарбулін: Расея адпрацоўвае ва Украіне новыя метады вядзення вайны

11
Уладзімір Гарбулін: Расея адпрацоўвае ва Украіне новыя метады вядзення вайны

Расея выкарыстоўвае канфлікт у Данбасе для выпрабаванняў новай зброі, адпрацоўкі новых тактычных прыёмаў вядзення баявых дзеянняў і атрымання вайсковымі часткамі і падраздзяленнямі баявога досведу.

Аб гэтым піша дарадца прэзідэнта Украіны, дырэктар Нацыянальнага інстытута стратэгічных даследаванняў Уладзімір Гарбулін у артыкуле для ZN.UA "Гібрыдная вайна як ключавы інструмент расейскай геастратэгіі рэваншу".

Ён нагадвае, што ў Данбасе ваявалі сілы спецназа амаль з усіх рэгіёнаў Расеі. Паводле ратацыйнай схемы ў зоне канфлікту дзейнічаюць і падраздзяленні ПДВ, марской пяхоты.

"Такім чынам, Расея выкарыстоўвае Усходнюю Украіну як вялікі палігон, на якім адточвае на практыцы новыя метады і сродкі вядзення вайны", - адзначае Гарбулін.

На думку дарадцы прэзідэнта, акрамя вядомых класічных вайсковых метадаў, Расея ў рамках "гібрыднай вайны" ледзь ці не ўпершыню маштабна выкарыстала канцэпцыю "вайны трох кварталаў". Яе сутнасць зводзіцца да таго, што сучасны воін павінен быць гатовы: у адным квартале - весці агульнавайсковы бой, у другім - выконваць паліцэйскія функцыі, у трэцім - гуманітарныя місіі.

"Рэваншысцкія геапалітычныя настроі Уладзіміра Пуціна і яго жорсткая пазіцыя да любых "рэвалюцыйных" палітычных зменаў абумоўленыя яго асабістым досведам: ён бачыў руйнаванне Берлінскай сцяны, з якой знішчаўся ўвесь свет, у якім Пуцін разбіраўся і ўважаў за свой. Менавіта прыход да ўлады Пуціна можна разглядаць як пачатак пошуку Масквой уласнай "геастратэгіі рэваншу". Аднак у больш чым няпростых міжнародных умовах, а таксама ўлічваючы істотны недахоп неабходных рэсурсаў, базай расейскай "геастратэгіі рэваншу" мог быць толькі асіметрычны падыход", - адзначае Гарбулін.

На ягоную думку, сярод расейскай кіруючай эліты з'яўляецца пануючай ідэя "вялікай вайны" з Захадам. У той жа час кіраўніцтва РФ усведамляе, што краіна да такой новай вайны не гатовая і гатовая не будзе, а значыць, павінна справакаваць яе раней і дасягнуць сваіх задач ужо цяпер.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках