6 траўня 2024, панядзелак, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік сакрэтнай службы ЦРУ сыходзіць у адстаўку

2
Кіраўнік сакрэтнай службы ЦРУ сыходзіць у адстаўку

У ЦРУ афіцыйна пацвердзілі факт адстаўкі, аднак не сталі называць імя адстаўніка, якое фармальна засакрэчанае.

Кіраўнік Нацыянальнай сакрэтнай службы ЦРУ ЗША сыходзіць у адстаўку. Пра гэта паведаміла вашынгтонскае інтэрнэт-выданне The Daily Beast. Яно ўвязвае гэтыя планы з "паведамленнямі аб унутраных канфліктах з нагоды рэарганізацыі" шпіёнска-дыверсійнага ведамства.

У ЦРУ выданню афіцыйна пацвердзілі факт адстаўкі, аднак не сталі называць імя адстаўніка, якое фармальна засакрэчанае, паведамляе «Эхо Москвы».

Аднак на справе, са слоў выдання, яно вядомае з 2013 года, дзякуючы ўцечцы ў Twitter. Вядомыя таксама і некаторыя падрабязнасці біяграфіі Фрэнка Арчыбальда, які заступіў на сваю пасаду ў тым жа годзе.

Згодна з публікацыяй, ён правёў некалькі службовых камандзiровак у Пакістане і краінах Афрыкі, узначальваў працу ЦРУ што да Лацінскай Амерыкі.

СМІ раней сцвярджалі, што ён жа «кіраваў у свой час таямнічай аперацыяй, якая дапамагала адхіліць ад улады прэзідэнта Сербіі Слабадана Мілошавіча».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках