6 траўня 2024, панядзелак, 18:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Дзерыпаска: «Усё самае горшае наперадзе»

12

Расея знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі. Усе не проста прагназуюць адсутнасць росту, але і прагназуюць спад.

Як паведамляе Archie Goodwin, пра гэта заявіў у інтэрв'ю расейскі мільярдэр Алег Дзерыпаска ў Давосе.

«Расейскаму бізнэсу цяпер не ўдаецца прыцягваць сродкі ні ўнутры краіны, ні за мяжой. Яны (крэдыторы) усе аднолькавыя. Яны глядзяць на рызыкі, а Расея цяпер знаходзіцца пад самай вялікай рызыкай. ЦБ заганяе расейскі бізнэс на могілкі! Гэта менавіта як раз тое, чаго і ЦБ, і ўрад дамагаюцца.

Яны ж хочуць дамагчыся нулявой інфляцыі. Самая, я думаю, нізкая інфляцыя - на могілках, там ужо нікому нічога не трэба. Гэта ж жыхары неба, касманаўты. Я думаю, калі будзе новая расейская касмічная станцыя створаная, прасцей ЦБ і яшчэ некаторых асабліва ўпэўненых эканамістаў у заўтрашнім дні адгрузіць туды, каб яны адтуль каментавалі. У іх будзе больш набліжаны погляд на нашу эканоміку з космасу», - сказаў Дзерыпаска.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках