7 траўня 2024, aўторак, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскіх паліклініках знікла французская дзіцячая вакцына

10
У менскіх паліклініках знікла французская дзіцячая вакцына

У 2-й гарадской дзіцячай паліклініцы змянілася схема вакцынацыі дзяцей, старэйшых за тры месяцы.

Замест адной вакцыны «Пентаксім» (краіна-вытворца Францыя), камбінаванай, якая абараняе адначасова ад пяці кіраваных інфекцый: дыфтэрыі, слупняка, коклюшу, поліяміеліту і гемафільнай, - ужываюць дзве. Адна, АКДС, прызначаная для імунізацыі супраць дыфтэрыі, слупняка і коклюшу, іншая, «Імавакс Полія», створыць абарону ад поліяміеліту, паведамляюць «Менск-навіны».

«Змены ў схеме вакцынацыі звязаныя з адсутнасцю ў горадзе згаданай пяцікампанентнай вакцыны, - распавяла галоўны доктар 2-й гарадской дзіцячай паліклінікі Наталля Козіч. - Таму, каб не зрываць тэрміны прышчэпак, цэнтралізавана набытыя аналагі».

У Менску на «Пентаксім» перайшлі ў 2011 годзе. Дзякуючы гэтаму, адзначылі ў Менскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, ін'екцыйная нагрузка на малых ва ўзросце да двух гадоў знізілася ў 1,5 разы. Акрамя таго, у тры разы зменшылася колькасць агульных і мясцовых поствакцынальных рэакцый. У горадзе не рэгістраваліся цяжкія формы менінгітаў, эпіглацітаў, якія раней прыводзілі да інваліднасці і смерці.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках