7 траўня 2024, aўторак, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінгандлю не вераць, што ўвесь бізнэс «зацягнуў паясы»

50
У Мінгандлю не вераць, што ўвесь бізнэс «зацягнуў паясы»

Чыноўнікі мяркуюць, што ў бізнэса ёсць рэзервы, каб прытрымлівацца новых правілаў фармавання цэн.

Пра гэта 23 студзеня заявіла намесніца міністра гандлю Ірына Наркевіч, паведамляе Tut.by.

Нагадаем, 19 снежня пастановай №1207 урад увёў мараторый на рост коштаў на спажывецкія тавары. Ірына Наркевіч адзначыла, што гэта была «вымушаная, неабходная і прадуманая мера».

- Пастанова №1207 рэагавала на тую эканамічную сітуацыю, якая была. Самае галоўнае было не стварыць ажыятаж і стрымаць неабгрунтаваны рост коштаў напярэдадні навагодніх святаў. І, у прынцыпе, стрымалі, - мяркуе Наркевіч.

Цяпер урад спрабуе выканаць баланс «паміж валютным кошыкам і спажывецкім рынкам», дадала яна.

Нагадаем, 15 студзеня бізнэсу дазволілі павялічыць цану на тавары на працэнт змены курсу беларускага рубля да курсу валюты дамовы, паменшанай на 5%.

- Дакумент 15 студзеня зафіксаваны, і цяпер трэба па ім пражыць. Я думаю, што яго досыць, бо мы яго выконваем. Але, напэўна, ёсць яшчэ нейкія нюансы, якія трэба дадаткова прапрацаваць.

Ва ўрадзе рэгулярна праходзяць сустрэчы з буйнымі імпарцёрамі, пастаўшчыкамі і вытворцамі. У бізнэсу ёсць рэзервы, каб выконваць новыя правілы фармавання цэн, запэўніла Ірына Наркевіч.

- Цяпер такая эканамічная сітуацыя, прэзідэнт краіны сказаў зацягнуць паясы. Пытанне, ці ўсе зацягнулі паясы? Беларускія аптавікі, буйны бізнэс, які прысутнічае ў нас на нарадах, кажа, што складана [прытрымлівацца новых правілаў цэнаўтварэння], але ёсць рэзервы, каб гэта рабіць.

Намесніца міністра таксама выказалася на тэму звужэння асартыменту імпартных тавараў у крамах. З яе слоў, на тое ёсць аб'ектыўная прычына: гандаль адаптуецца да новых правілаў фармавання цэн.

- Перад святамі людзі закупляюцца. Мы стараліся, каб асартымент да Новага года быў масавым, стрымлівалі цэны. Вядома, з улікам таго, што была масавая закупка, а цяпер трэба цэны сфармаваць па-новаму, напэўна, з'яўляюцца пытанні. Нехта пайшоў на вакацыі, камусьці трэба адаптавацца, пералічыць, унесці папраўкі ў кантракты. Я мяркую, што гэта часовае звужэнне, на адзін-два тыдні.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках