7 траўня 2024, aўторак, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: У Данбасе пачалася буйнамаштабная вайна

16
Барыс Нямцоў: У Данбасе пачалася буйнамаштабная вайна

Ніякіх менскіх дамоўленасцей Крэмль выконваць не збіраецца.

Пра гэта ў сваім акаўнце на «Фэйсбуку» напісаў лідар расейскай апазіцыі Барыс Нямцоў.

«Пуцінскія сепаратысты пачалі абстрэл горада Марыупаля і наступаюць па ўсім фронце. Захарчанка напярэдадні заявіў, што іх мэта - дайсці да межаў Данецкай і Луганскай абласцей.

Паўтараецца сцэнар жніўня. Пуцін уводзіць войскі, танкі, «Грады» і іншае цяжкае ўзбраенне і тут жа пачынаецца наступ.

Задача Пуціна - захапіць Марыупаль, паколькі гэта цэнтр металургіі і кантроль над ім пазбаўляе Украіну найважнейшага сектара эканомікі. Акрамя таго, Марыупаль важны для сухапутнага калідора ў Крым.

Ніякіх менскіх дамоўленасцей Крэмль выконваць не збіраецца.

Незадоўга да наступлення Пуцін зняў подпіс Расеі з графіка выканання менскіх пагадненняў. Яшчэ 5 верасня гэтыя дамоўленасці падпісаў Зурабаў - пасол Расеі ў Кіеве і давераная асоба Пуціна на перамовах.

На Данбасе пачалася буйнамаштабная вайна.

Расею чакаюць далейшыя санкцыі і яшчэ большая ізаляцыя.

Крызіс будзе значна больш хваравітым, чым мяркуюць прыдворныя эканамісты.

Скажыце дзякуй параноіку», - напісаў палітык.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках