7 траўня 2024, aўторак, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA тэстуе марсалёт-беспілотнік (Відэа)

9

Амерыканскае аэракасмічнае агенцтва NASA вядзе распрацоўку беспілотнага верталёта, прызначанага для палётаў на Марсе.

Лятальны апарат, паводле звестак інжынераў, зможа пераадольваць значную адлегласць і атрымліваць больш візуальнай інфармацыі, чым наземны сродак выведкі. Такі БПЛА не заменіць марсаход, а будзе працаваць з ім у пары, піша onliner.by.

Паводле задумы навукоўцаў, марсалёт будзе весці выведку і вывучаць мясцовасць у пошуках «кропак цікавасці», калі агляду прасторы перашкаджаюць элементы ландшафту. Затым каманда на Зямлі пракладзе да іх курс для машыны, якая будзе перасоўвацца па паверхні Марса, для дэталёвага агляду мясцовасці.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках