7 траўня 2024, aўторак, 1:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эрдаган: Калі нас не прымуць у ЕЗ, мы абярэм уласны шлях

29
Эрдаган: Калі нас не прымуць у ЕЗ, мы абярэм уласны шлях

Прэзідэнт Турцыі заявіў, што ягоная краіна страціла цікавасць у пытанні станаўлення чальцом Еўрапейскага звязу.

Як паведамляе Today's Zaman, пра гэта Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў падчас прэс-канферэнцыі ў суботу, 24 студзеня, піша Lenta.ru.

Са слоў Эрдагана, у выпадку, калі ЕЗ пагодзіцца прыняць Турцыю, то яна стане яго чальцом. «Але калі вы па-ранейшаму бачыце, як Турцыя грукае ў вашы [ЕЗ] дзверы, то гэта не так. Турцыя не мерыцца прасіць [аб уступе ў ЕЗ]. Калі нас не прымуць, мы абярэм уласны шлях», - заявіў турэцкі лідэр.

Ён таксама адзначыў, што Турцыя цяпер тэстуе ЕЗ. Паводле ягоных слоў, у краіне спрабуюць зразумець, ці з'яўляецца Еўразвяз «дэмакратычнай сістэмай або хрысціянскім клубам».

У сярэдзіне снежня Эрдаган выступіў з моцнай крытыкай на адрас Еўразвяза. Тады ён заявіў, што Брусэль не мае права даваць Турцыі лекцыі дэмакратыі, бо яна сама здольная даць еўрапейцам такую лекцыю. Заява Эрдагана прагучала на фоне таго, што ЕЗ асудзіў арышт у Турцыі 20 чалавек, у тым ліку вядомых журналістаў, паводле падазрэння ў сувязях з антыўрадавым рухам.

Перамовы аб уступе Турцыі ў ЕЗ пачаліся яшчэ ў 2005 годзе.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках