7 траўня 2024, aўторак, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры вялікія кампаніі адмовіліся фундаваць ЧС у футболе ў Расеі

13
Тры вялікія кампаніі адмовіліся фундаваць ЧС у футболе ў Расеі

Адразу тры вялікія фундатары адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з ФІФА.

Гэта фактычна азначае перакрыцце фінансавых плыняў для правядзення чэмпіянатаў свету, піша ZN.ua.

Continental, а таксама Johnson & Johnson паведамілі, што не будуць падпісваць новыя дамовы з ФІФА на фундатарства чэмпіянатаў свету ў 2018 і 2022 гадах, якія адбудуцца адпаведна ў Расеі і Катары. Крыху раней аб спыненні супрацоўніцтва паведамілі і ў Castrol.

Ніводная з кампаній у сваіх прэс-рэлізах або ў камэнтарах для прэсы не звязала гэтую пастанову з месцам правядзення чэмпіянату ў 2018 годзе, а таксама з нядаўнімі карупцыйнымі скандаламі, у якія былі ўцягнутыя чыноўнікі ФІФА. Прычыны палягаюць у маркетынгавай сфэры. Але як бы там ні было, цяпер у ФІФА засталіся без сур'ёзных фінансавых уліванняў.

Разам з адмовай ад фундавання яшчэ ў лістападзе Emirates і Sony страты ФІФА могуць скласці 1,5 мільярды даляраў. Вядома ж, на месца былых фундатараў могуць прыйсці новыя, аднак, каб папоўніць недаатрыманыя інвестыцыі, Цюрыху давядзецца зрабіць немагчымае.

Зрэшты, у ФІФА ўжо зрабілі заяву, што гэты працэс - нармальная з'ява, бо ў пачатку кожнага цыклу падрыхтоўкі да чэмпіянату свету (як вядома, ён праводзіцца раз на чатыры гады), знаходзяцца новыя партнёры, а таксама ўкладаюцца новыя ўгоды.

«Цалкам натуральна, што вялікія кампаніі мяняюць сваю стратэгію ў фундатарскай дзейнасці. Тым больш, што мы ведалі аб заканчэнні кантрактаў у снежні 2014 года", - сцвярджае маркетынгавы дырэктар ФІФА Т’еры Вейл.

Паведамляецца, што прынцыповая згода на фундаванне ЧС-2018 у Расеі дадзенае ў "Газпроме".

Як бы там ні было, але з ўсяго відаць, што карупцыйныя скандалы, згодна з якімі ФІФА абвінавачвалі ў тым, што галасаванне для выбару краін-гаспадынь чэмпіянатаў свету ў 2018 і 2022 гадах прайшло несумленна, адыгралі кепскі жарт з афіцыйным Цюрыхам. Тым больш не дадае станоўчага вобразу гэтай арганізацыі і татальнае ігнараванне еўрапейскіх і амэрыканскіх санкцый да Расеі: прэзідэнт ФІФА неаднаразова заяўляў, што палітыка і спорт - несумяшчальныя, а расейцы вартыя прымаць вялікія і прэстыжныя спаборніцтвы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках