6 траўня 2024, панядзелак, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аперацыя ўздыму лайнэра Air Asia скончылася няўдала

Аперацыя ўздыму лайнэра Air Asia скончылася няўдала

Спроба ўзняць фюзеляж самалёта, які пацярпеў катастрофу ў яванскі моры ўночы 28 снежня 2014 года, скончылася няўдала.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Associated Press.

Адзначаецца, што для ўздыму гэтай часткі самалёта спецыялісты ўжывалі надзіманыя пад вадой мяшкі. Гэтую ж тэхналогію яны выкарыстоўвалі для ўздыму хваставой часткі лайнэра. Падчас аперацыі фюзеляж быў узняты на сем мэтраў ад паверхні вады, аднак затым адзін з паветраных мяшкоў спусціў, што прычыніла падзення фрагмэнта лайнэра назад у мора.

Прадстаўнік пошукава-выратавальнай аперацыі Сурыядзі Супрыядзі (Suryadi Supriyadi) удакладніў, што кабіна пілотаў знаходзіцца прыкладна за 500 мэтраў ад фюзеляжа. Найбольш імаверна, целы пілотаў будуць выяўленыя менавіта там.

Самалёт Airbus A320, які выконваў 28 снежня рэйс з інданэзійскага Сурабая ў Сінгапур, неўзабаве пасля вылету знік з экранаў радараў, не падаўшы папярэдне сігналаў бедства. На яго борце знаходзіліся 162 чалавекі, усе яны загінулі. Абломкі самалёта былі знойдзены ў Яванскім моры.

Міністр транспарту Інданэзіі Ігнасіюс Джонан заяўляў, што звесткі радараў сведчаць аб тым, што самалёт незадоўга да катастрофы пачаў імкліва набіраць вышыню, пры гэтым яго хуткасць была ніжэйшая за гранічна дапушчальную. У такой сітуацыі, на ягоную думку, магло адбыцца падзенне лайнэра.

У той жа час пацверджанняў таго, што ў падзенні самалёта AirAsia могуць быць вінаватыя тэрарысты, інданэзійскія спецыялісты не знайшлі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках