6 траўня 2024, панядзелак, 17:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалісты БАТЭ і «Дынама» вылецелі на зборы ў Турцыю

4

Два беларускія клубы адправіліся на першы збор у турэцкі Бэлек.

Абедзве каманды вылецелі да месца правядзення збораў на адным і тым жа самалёце. Пра гэта гаворыцца ў інстаграме БАТЭ.

Пад кіраўніцтвам Аляксандра Ермаковіча на міжземнаморскім узбярэжжы Турцыі будуць працаваць 24 футбалісты барысаўскага клуба:

боамнікі - Арцём Сарока, Сяргей Чэрнік, Антон Чычкан;

абаронцы - Максім Валадзько, Віталь Гайдучык, Максім Жаўнерчык, Ігар Жураўлёў, Філіп Младэнавіч, Дзяніс Палякоў;

паўабаронцы - Ілля Алексіевіч, Дзмітрый Бага, Аляксандр Валадзько, Аляксандр Карніцкі, Дзмітрый Ліхтаровіч, Эдгар Аляхновіч, Аляксандр Паўлаў, Аляксей Рыас, Ігар Стасевіч, Яўген Яблонскі;

нападнікі - Міхаіл Гардзяйчук, Уладзімір Карп, Уладзіслаў Клімовіч, Віталь Радзівонаў, Мікалай Сігневіч.

Яўген Яблонскі і Уладзіслаў Клімовіч, якія выступаюць цяпер у складзе моладзевай каманды Беларусі на «Кубку Садружнасці», далучацца да БАТЭ ў панядзелак, піша ex-press.by.

У Турцыі барысаўская каманда правядзе некалькі кантрольных гульняў: першая з іх адбудзецца 1 лютага супраць расейскага «Зеніта» з Санкт-Пецярбурга.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках