7 траўня 2024, aўторак, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: Расейскія войскі ўдзельнічаюць у наступе баевікоў у Данбасе

23
Генеральны сакратар NATO: Расейскія войскі ўдзельнічаюць у наступе баевікоў у Данбасе

Енс Столтэнбэрг заклікаў Расею спыніць падтрымку сепаратыстаў на ўсходзе Украіны.

Гаворка пра гэта ідзе ў адпаведнай заяве генеральнага сакратара NATO, распаўсюджанай у суботу ў Брусэлі, паведамляе УНИАН.

«Я настойліва заклікаю Расею спыніць вайсковую, палітычную і фінансавую падтрымку сепаратыстаў, не дэстабілізаваць Украіну і паважаць свае міжнародныя абавязанні», - заявіў Енс Столтэнбэрг.

Генеральны сакратар альянсу канстатаваў, што баі на ўсходзе Украіны з «прыкметамі маштабнага наступлення, якія вядуць падтрыманыя Расеяй сепаратысты, рэзка абвастрыліся ў некалькіх месцах Данецкай і Луганскай абласцей і зноў - у Марыупалі». «Гэта з'яўляецца поўным грэбаваннем рэжыму спынення агню. Стральба па жылым раёнам Марыупаля з тэрыторыі, кантраляванай сепаратыстамі, забрала жыцці, як мінімум, дваццаці грамадзян, шмат параненых», - падкрэсліў ён.

Енс Столтэнбэрг сцвярджае, што ўжо некалькі месяцаў «мы бачым як прысутнасць расейскіх вайскоўцаў на ўсходзе Украіны, так і значнае павелічэнне цяжкага абсталявання, такога, як танкі, артылерыя і сучасныя сістэмы супрацьпаветранай абароны».

«Расейскія войскі на ўсходзе Украіны падтрымліваюць гэтыя нападаючыя аперацыі сістэмамі камандавання і кантролю, сістэмамі паветранай абароны, сучаснымі ракетамі» зямля-паветра», беспілотнымі авіяцыйнымі сістэмамі, рэактыўнымі сістэмамі залпавага агню і электроннымі сістэмамі вайсковых дзеянняў», - сказаў генеральны сакратар NATO.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках